BE RU EN

Ліван выпусціў па Ізраілі больш за сто ракетаўЛиван выпустил по Израилю более ста ракет

  • 13.06.2024, 21:13

Цахал адказаў.

У чацвер, 13 чэрвеня, больш за 100 ракетаў і некалькі беспілотнікаў былі выпушчаныя па Ізраілі з тэрыторыі Лівана. У адказ ізраільскае войска (ЦАХАЛ) нанесла ўдары па інфраструктуры «Хезбалы».

Пра гэта паведамляе The Times of Israel.

Паводле звестак войска абароны Ізраілю, пры нападзе Ліван выпусціў блізу 40 ракетаў у бок Галанскіх вышыняў і Галілеі.

Большасць ракетаў былі збітыя сродкамі СПА, а іншыя патрапілі ў некалькі раёнаў на поўначы Ізраіля, выклікаўшы пажары сама меней у 15 месцах.

Таксама былі выяўленыя «сем падазроных паветраных цэляў», верагодна беспілотнікаў, якія перасякалі паветраную прастору Ізраіля з Лівана, чатыры з якіх былі перахопленыя.

Як паведамляецца, падчас атакі два мужчыны ва ўзросце 20 гадоў атрымалі лёгкія аскепкавыя раненні ў горадзе Кацрын на Галанскіх вышынях.

Пазней «Хезбала» ўзяла на сябе адказнасць за атаку, сцвярджаючы, што мэтамі былі некалькі ваенных базаў.

Ізраільскія знішчальнікі нанеслі ўдары па інфраструктуры «Хезбалы» ў Дэйр-Сэр'яне на поўдні Лівана.

Падчас удараў яшчэ тры «падазроныя паветраныя цэлі», верагодна беспілотнікі, былі збітыя сродкамі СПА над Галанскімі вышынямі.

Пазней два салдаты ЦАХАЛ атрымалі раненні лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці ў выніку абстрэлу супрацьтанкавай кіраванай ракетай з боку Лівана.

Апошнія навіны