BE RU EN

Лукашэнка: У Петрыкаве зараз жывуць як у раі

  • 13.06.2024, 19:58

Дыктатар заявіў, што раней у Петрыкаўскім раёне людзі прасілі ў яго хлеба.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, у якім рэгіёне краіны сталі жыць як у раі, паведаміла прэс-служба дыктатара.

Пра гэта было сказана падчас прызначэння экс-кіраўніка Петрыкаўскага райвыканкама Аляксандра Кохана на пасаду памочніка ўзурпатара Менскай вобласці.

Лукашэнка згадаў, як за апошнія гады змянілася Петрыкаўшчына. І расказаў, што першы раз, калі ён прыехаў у Петрыкаўскі раён, людзі папрасілі ў яго хлеба.

- Я ў вайскоўцаў узяў пякарню і перакінуў туды, у ваш цяперашні раён. Вось з гэтага я пачынаў у тваім раёне, - прыдумаў гісторыю ён.

- Цяпер вы жывяце ў раі. Там ні дарог, нічога не было. Вось я ў Петрыкаве і хачу пабываць, - абвясціў ён.

Апошнія навіны