BE RU EN

Паранены ў Горлаўцы расейскі прапагандыст НТВ памёр

  • 13.06.2024, 19:45

Яшчэ адзін прапагандыст і афіцэр суправаджэння знаходзяцца ў коме.

Адзін з прапагандыстаў НТВ, параненых у Горлаўцы, аператар Валерый Кожын, сканаў, паведаміў гаўляйтар горада Іван Прыходзька.

Як раней паведамляў мэр, яшчэ адзін пацярпелы прапагандыст - Аляксей Іўліеў. Таксама быў паранены афіцэр суправаджэння. Інцыдэнт здарыўся ў пасёлку Гальмоўскі на поўначы Горлаўкі. ТАСС са спасылкай на лекараў пісаў, што пацярпелыя ў коме.

5 чэрвеня дыктатар РФ Уладзімір Пуцін паведаміў, што ў зоне ваенных дзеянняў ліквідаваны як мінімум 30 расейскіх прапагандыстаў.

Апошнія навіны