BE RU EN

Кітайскі юань стане асноўнай замежнай валютай Расеі

  • 13.06.2024, 19:39

Учора Мінфін ЗША адрэзаў Масбіржу ад даляраў і еўраў.

Біржавы курс юань-рубель будзе задаваць траекторыю для ўсіх астатніх валютных пар, еўра і даляра. Афіцыйны курс рубля застанецца адзіным і рыначным, толькі зменіцца кола звестак для яго разліку.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Цэнтрабанка РФ.

“У апошнія два гады роля даляра ЗША і еўра на расейскім рынку паслядоўна зніжалася. Гэта вынік перанакіравання гандлёвых плыняў на Усход і змены валюты разлікаў на рублі, юані і іншыя валюты прыязных краін”, - гаворыцца ў заяве.

Адзначаецца, што ў траўні гэтага года дзель юаня ў таргах Масбіржы складала 54%. Так, юань стаў асноўнай валютай на біржавых таргах.

Гэтая заява была зробленая пасля таго, як ЗША 12 чэрвеня ўвялі блакавальныя санкцыі супраць Маскоўскай біржы.

Асноўная пагроза гэтых санкцый - удар па валютным рынку і механізме фармавання курсаў даляра і еўра да рубля. Біржа заявіла аб спыненні таргоў гэтымі валютамі з 13 чэрвеня, а таксама гандаль ганконжскім далярам.

Санкцыі ўвялі супраць “Маскоўскай біржы", "Нацыянальнага клірынгавага цэнтра" цэнтрабанка РФ, "Нацыянальнага разліковага дэпазітарыя", страхавой кампаніі "Согаз" і "Расейскай нацыянальнай перастраховачнай кампаніі".

Адразу пасля гэтага "Маскоўская біржа" абвясціла аб спыненні таргоў далярамі і еўрамі, яна таксама спыніць таргі інструментамі з разлікамі ў гэтых валютах.

Апошнія навіны