BE RU EN

Пад Харкавам загінулі два байцы Палка імя Каліноўскага

  • 13.06.2024, 19:27

Беларускія добраахвотнікі падарваліся на міне.

Як паведаміла прэс-служба Палка Каліноўскага, падчас баёў на харкаўскім кірунку 9 чэрвеня загінулі два байцы падраздзялення. Іх прозвішчы з меркаванняў бяспекі сяброў і блізкіх, якія застаюцца на тэрыторыі Беларусі, пакуль не называюцца.

Трагедыя, як паведамляецца, здарылася па дарозе на пазіцыі, дзе каліноўцы павінны былі забраць адзін з баявых разлікаў пасля заканчэння выканання задачы. Яны падарваліся на міне і атрымалі траўмы, несумяшчальныя з жыццём.

Целы загінулых у тую ж ноч былі эвакуаваныя з месца трагедыі, развітанне з ваярамі будзе арганізаванае службай вайсковай дапамогі Палка імя Каліноўскага.

Апошнія навіны