BE RU EN

Reuters: Кітай ударыў у спіну РФ адразу пасля санкцый ЗША супраць Маскоўскай біржы

  • 13.06.2024, 15:13

Расейскія філіялы кітайскіх банкаў спынілі апрацоўку разлікаў у далярах і еўрах.

Пакуль Расея спрабуе ачуняць ад новага пакета санкцый, Кітай нанёс нечаканы ўдар па расейскай эканоміцы.

Інфармацыйнае агенцтва Reuters паведамляе, што расейскія філіялы кітайскіх банкаў спынілі апрацоўку разлікаў у расейска-кітайскім гандлі ў далярах і еўрах.

Расейскія экспэрты ўжо б'юць трывогу і заяўляюць аб тым, што расце рызыка падзення экспарту і імпарту ў межах 10-25% у наступныя паўгода з-за немагчымасці аплачваць замежнагандлёвыя аперацыі ў далярах і еўрах.

Гэта можа прывесці да дэфіцыту крытычнага імпарту, затармазіўшы інвестыцыйную актыўнасць. Следам за гэтым пачне даражэць імпарт, следам за якім кошты падскочаць на 20-30%.

Экспэрты падкрэсліваюць, што зараз рызыка дэградацыі валютных транзакцый з Кітаем на асцярогах другасных санкцый ператварылася з гіпатэтычнага ў рэальнасць.

Высокая імавернасць, што буйныя кітайскія банкі будуць пазбягаць любога ўзаемадзеяння з Масбіржай, НКЦ і НРД, маючы досвед абмежаванага ўдзелу ў валютнай інтэграцыі ў адсутнасці санкцый.

Расейскі эканамічны аналітык і блогер Анатоль Несміян адзначае, што Расея і без таго рухалася да поўнай каланіяльнай залежнасці ад Кітая, аднак цяпер сітуацыя выглядае яшчэ больш жахлівай. Фактычна Расея цалкам страчвае свой эканамічны суверэнітэт.

Апошнія навіны