BE RU EN

На поўдні Украіны расейцы страцілі пяць лодак за дзень

  • 13.06.2024, 14:14

У акупантаў нешта «пайшло не так».

Расея страціла за дзень адразу пяць лодак на поўдні Украіны.

Пра гэта заявіў спікер Вайсковых марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плецянчук у чацвер, 13 чэрвеня.

«Мінус пяць лодак за дзень у ворага на поўдні. Звычайна адна-дзве. Нешта «пайшло не так», відаць», - напісаў ён.

Плецянчук не падаў ніякіх дэталяў наконт знішчэння варожых лодак.

Са звестак Генеральнага штаба УСУ, з пачатку поўнамаштабнага ўварвання расейцы страцілі 28 караблёў і катараў.

Апошнія навіны