BE RU EN

Лукашэнка падставіў беларускую спартоўку на Алімпіядзе

  • 13.06.2024, 11:04

Яе могуць пазбавіць ліцэнзіі нейтральнага атлета і зняць з гульняў.

Прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Украіны Вадзім Гутцайт, в.а. Міністра моладзі і спорту Украіны Мацвей Бедны і прэзідэнт Асацыяцыі спартовай барацьбы Украіны Юрый Капытка накіравалі супольны ліст Міжнароднаму алімпійскаму камітэту з патрабаваннем пазбавіць расейскіх і беларускіх барацьбітоў, якія «адкрыта падтрымліваюць ваенныя дзеянні супраць Украіны», ліцэнзій на Алімпійскія гульні — 2024, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Украіны.

Ірына Курачкіна, якая ўваходзіць у нацыянальную каманду Беларусі ў барацьбе, атрымала ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях у статусе індывідуальнага нейтральнага атлета (AIN).

Прадстаўнікі Украіны пратэстуюць супраць гэтага, спасылаючыся на тое, што ў 2023 годзе Курачкіна ўдзельнічала ў прапагандысцкіх мерапрыемствах разам з Віктарам Лукашэнкам, сынам беларускага дыктатара і кіраўніком Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі.

«Віктар Лукашэнка падпаў пад санкцыі з боку Канады, ЕЗ, ЗША, Аўстраліі, Новай Зеландыі і Вялікай Брытаніі за падтрымку расейскай агрэсіі», — падкрэсліваюць прадстаўнікі Украіны.

Апошнія навіны