BE RU EN

ЗША адрэзалі Расею ад IT-паслуг

  • 12.06.2024, 21:48

Сёння Мінфін ЗША пашырыў санкцыйны спіс у дачыненні да РФ.

Міністэрства фінансаў ЗША ў рамках пашырэння санкцыйных захадаў забараніла паслугі ў сферы праграмнага забеспячэння і IT асобам, якія знаходзяцца ў Расеі і Беларусі.

Згодна з дакументам, забаронены экспарт, продаж, пастаўкі з ЗША, а таксама праз трэція краіны паслуг у сферы IT-кансультавання і праектавання, IT-падтрымкі і воблачных сэрвісаў для праграмнага забеспячэння любой асобе з Расеі. Пастанова набудзе моц 12 верасня 2024 года.

«Сённяшнія дзеянні ўзмацняюць рызыку другасных санкцый для замежных фінансавых установаў, якія маюць справу з ваеннай эканомікай Расеі; абмяжоўваюць магчымасць расейскай ваенна-прамысловай базы выкарыстоўваць пэўныя паслугі», – гаворыцца ў заяве амерыканскага Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым новыя забароны не распаўсюджваюцца на аперацыі, звязаныя з тэлекамунікацыйнымі тэхналогіямі і гуманітарнымі місіямі.

12 чэрвеня Мінфін ЗША пашырыў санкцыйны спіс у дачыненні да Расеі. У яго ўвайшлі больш за 200 юрыдычных асобаў і больш за 30 фізічных. Так, санкцыі ўведзеныя супраць Маскоўскай біржы, страхавой кампаніі «Согаз», праектаў «Арктык ЗПГ 1» і «Арктык ЗПГ 3».

Апошнія навіны