BE RU EN

Беларусы адчынілі сваю кавярню ў Лондане

  • 12.06.2024, 21:23

Як яна выглядае?

Кавярню Ginger адчыніла сямейная пара з Беларусі Ала і Андрэй. Усё – ад дызайн-праекту памяшкання да дызайну картак лаяльнасці – пара рабіла сваімі рукамі, піша CityDog.

Як дзеліцца Ала, кавярня размяшчаецца ў памяшканні былой хімчысткі. У меню – італьянская кава, марозіва і выпечка. Інтэр'ер упрыгожвалі таксама самі. Як кажа Ала, «перанеслі палову свайго дому, каб стварыць утульную атмасферу з улюбёных рэчаў».

Паводле статыстыкі, якую прыводзяць муж і жонка, у Лондане ў першы год адкрыцця кавярняў зачыняецца блізу 80% установаў, да канца пяцігодкі з тых, хто выжыў, застаецца 8–10%. Так што, калі будзеце ў Лондане, заходзьце падтрымаць беларусаў.

Апошнія навіны