BE RU EN

Зяленскі прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію

  • 12.06.2024, 20:42

Прэзідэнт Украіны сустрэўся з прынцам аль Саудам.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прыбыў з візітам у Саудаўскую Аравію. Пра гэта кіраўнік Украінскай дзяржавы 12 чэрвеня паведаміў у Telegram.

«Змястоўная і энэргічная сустрэча з Яго Каралеўскай Высокасцю Наследным прынцам Мухамадам бін Салманам аль Саудам. Абмеркавалі двухбаковыя стасункі Украіны і Саудаўскай Аравіі, адзначылі добрую дынаміку выканання нашых папярэдніх дамоўленасцяў, дзейснае супрацоўніцтва камандаў. Будзем прадаўжаць», – напісаў прэзідэнт Украіны.

Паводле ягоных словаў, суразмоўцы абмеркавалі падрыхтоўку да першага, інаўгурацыйнага Глабальнага саміту міру, яго чаканыя вынікі і іх магчымую імплементацыю, якія спрыяюць набліжэнню сапраўднага міру для Украіны.

Украінскі лідар і прынц аль Сауд абмяняліся поглядамі на міжнародную сітуацыю і перспектывы яе развіцця, сказана ў допісе прэзідэнта.

«Украіна ўдзячная Саудаўскай Аравіі за падтрымку. Шануем імкненне Яго Каралеўскай Высокасці дапамагчы ў скарэйшым аднаўленні міру», – сказаў на заканчэнне Зяленскі.

Апошнія навіны