BE RU EN

ЗША ўвялі санкцыі супраць блізу 300 юрыдычных асоб і фізічных асоб з Беларусі, РФ і Кітая

  • 12.06.2024, 19:22

Падрабязнасці.

У сераду, 12 чэрвеня, ЗША увялі санкцыі супраць блізу 300 юрыдычных і фізічных асоб з РФ, Беларусі і Кітая.

Пад абмежавальныя меры падпалі Маскоўская біржа, кампаніі-распрацоўнікі дронаў, пастаўшчыкі мікрачыпаў і іншай прадукцыі для расейскага ВПК, а таксама судны для перавозкі звадкаванага прыроднага газу.

Масбіржа ўжо абвясціла аб спыненні таргоў далярамі і еўрамі.

Акрамя таго, ЗША ўвялі забарону на выкананне Расеі шэрагу паслуг, звязаных з інфармацыйнымі тэхналогіямі і хмарнымі сэрвісамі.

Міністарка фінансаў Джанэт Елен, каментуючы такую пастанову, заявіла, што гэтыя санкцыі ўдараць па магчымасцях РФ закупляць матэрыялы для сваёй «вайсковай машыны» ў іншых краін.

«Сённяшнія дзеянні наносяць удар па магчымасцях атрымання міжнародных матэрыялаў і абсталявання, якія засталіся ў іх, уключаючы іх залежнасць ад найважнейшых паставак з трэціх краін. Мы павялічваем рызыку для фінансавых устаноў, якія маюць справу з вайсковай эканомікай Расеі, і ліквідуем шляхі для ўхілення ад выплаты падаткаў, а таксама змяншаем магчымасці Расеі атрымліваць выгаду ад доступу да замежных тэхналогій, абсталявання, праграмнага забеспячэння і IT-паслуг», - заявіла яна.

Апошнія навіны