BE RU EN

Менскія рыэлтары расказалі, дзе ў траўні прадалі самую дарагую кватэру

  • 12.06.2024, 18:00

А дзе - самую танную.

Самы высокі кошт квадратнага метра ў кватэры, якую прадалі ў Менску ў траўні, быў зафіксаваны ў адным са сталічных хмарачосаў. Самая бюджэтная ўгода ўкладзеная ў Сцяпянцы. А амаль палова продажаў у мінулым месяцы прыпала на аднапакаёўкі, піша «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на аналітычны агляд менскай рыэлтарскай кампаніі.

- Самы дарагі квадратны метр траўня знаходзіцца на вуліцы Кальварыйскай, 16. За кватэру плошчай 83,7 квадратнага метра з рамонтам у жылым комплексе «Ветразь» пакупнік заплаціў 280 000 даляраў. Кошт квадратнага метра склаў 3345 даляраў, - паведаміла атэставаная рыэлтарка Кацярына Благуш.

Самай дарагой угодай траўня ў Менску, паводле звестак агляду, стала кватэра на вуліцы Ратамскай. Жыллё плошчай 197,7 квадратнага метра без аздаблення купілі за 357 000 даляраў - квадратны метр абышоўся новаму ўладальніку 1806 даляраў.

Са звестак рыэлтараў, самая бюджэтная ўгода і самы танны квадратны метр у сталіцы ў траўні знаходзіліся на адным адрасе, але не ў адной кватэры:

— У траўні прайшла ўгода ў двухкватэрным прыватным доме на вуліцы Палярнай (мікрараён Сцяпянка. — Заўв. рэд.) У кватэры № 1 знаходзіцца самы танны квадратны метр месяца — 600 даляраў. Уся кватэра плошчай 71,7 квадратнага метра была прададзеная за 43 000 даляраў. У кватэры № 2 у тым жа доме прайшла самая танная ўгода мая: 36,4 квадратнага метра пакупнікі набылі за 32 000 даляраў. Метр каштаваў 879 даляраў.

Як адзначылі рыэлтары, 45% усіх угод траўня ў беларускай сталіцы прайшлі з аднапакаёвымі кватэрамі (да іх спецыялісты адносяць таксама ўсе новыя кватэры любой плошчы, у якіх забудоўшчык не рабіў перагародкі).

- Для Менска ўжо тыповая сітуацыя, калі больш за 40 адсоткаў угод праходзіць у аднапакаёвых кватэрах, - падкрэслілі экспэрты.

Апошнія навіны