BE RU EN

Украінка з Хмяльніцкага: Лукашэнка хворы на галаву

  • 12.06.2024, 17:57

Беларускага дыктатара ва Украіне ненавідзяць.

Журналістка «Зеркала» з'ездзіла на раней папулярны сярод беларусаў рынак ва ўкраінскім Хмяльніцкім.

Цяпер рынак пустуе, бо жыхары нашай краіны не могуць ездзіць ва Украіну. Украінцы, сярод якіх Лукашэнка раней быў самым папулярным замежным палітыкам, змянілі сваё меркаванне пра дыктатара:

— Мне ні х*ена не трэба, толькі каб спакой быў, каб вайны не было. Радасць мая - дзеці, унукі, а ўсе гэтыя пуціны, лукашэнка мне не трэба. На **й гэтая вайна! Вось кацапы кажуць, што гэта мы на Расею напалі, і Лукашэнка ваш так кажа - ну хворы ж на галаву. Цьфу на іх усіх, - распавяла прадавачка на рынку ў Хмяльніцкім.

Адзначым, што Лукашэнку, паводле звестак сацапытанняў, не давяраюць 95% украінцаў.

Апошнія навіны