BE RU EN

Польшча атрымала другі самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення

  • 11.06.2024, 21:46

Першы Saab 340 AEW прыбыў у краіну ў пачатку сакавіка.

У Польшчу прыбыў яшчэ адзін самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення (ДРЛА) Saab 340 AEW, паведаміла агенцтва ўзбраенняў краіны ў Х.

Другі Saab 340 AEW на тэрыторыі Польшчы. Прыём, навучанне і ўкараненне ў баявую працу – гэта іх найбліжэйшая будучыня, – гаворыцца ў публікацыі. Першы самалёт прыбыў у краіну ў пачатку сакавіка.

Польшча падпісала кантракт на пастаўку двух Saab са Швэцыяй у ліпені 2023 года. Яго памер склаў блізу 230 млн злотых (блізу $56 млн).

Saab 340 AEW – самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання. Яны таксама могуць адсочваць нізкалётныя цэлі, напрыклад беспілотнікі або крылатыя ракеты, на адлегласці некалькі сотняў кіламетраў.

Апошнія навіны