BE RU EN

Мэр Купянска, які здаў горад расейцам, памёр пасля здзейсненага на яго замаху

  • 11.06.2024, 20:16

Узмоцненая ахова не выратавала.

Былы мэр Купянска Генадзь Мацэгора, які ўцёк у Расею падчас поўнамаштабнага расейскага ўварвання, памёр пасля таго, як на яго рабілі замах у пачатку чэрвеня. Гэта LIGA.net пацвердзіў суразмоўца ў Сілах абароны і выведкі.

«Паводле наяўных звестак, інфармацыя пацвярджаецца», – заявіў суразмоўца.

Раней ГУР паведамляла, што 7 чэрвеня ў Белгародскай вобласці на Мацэгору здзейснілі замах, пасля чаго цягам некалькіх дзён ён быў у цяжкім стане.

«Маскоўскія гаспадары прыставілі да Мацэгоры ўзмоцненую ахову, якая, аднак, не зберагла мэра-калабаранта. Маскоўскія лекары ўжо другія суткі спрабуюць [выратаваць жыццё] Мацэгоры», – гаварылася ў заяве выведкі.

Апошнія навіны