Сталі вядомыя вынікі ЦІ па беларускай і расейскай мовах
- 11.06.2024, 19:11
Колькі чалавек атрымалі сто балаў?
Сталі вядомы вынікі цэнтралізаванага экзамену (ЦІ) па расейскай і беларускай мовах, які прайшоў 30 траўня. Яго напісалі на 100 балаў 469 чалавек, паведамілі ў Мінадукацыі.
55,5 тысячы выпускнікоў школ 30 траўня здалі ЦІ па дзяржаўных мовах, у тым ліку 44 тысячы - па расейскай, 11,5 тысячы - па беларускай.
У ведамстве адзначылі, што ўдзельнікі добра справіліся з іспытам: 100 балаў атрымалі 469 навучэнцаў, у тым ліку 292 - па расейскай мове, 177 - па беларускай. А нулявых вынікаў увогуле няма.
Сярэдні тэставы бал па расейскай мове склаў 63,3 бала, па беларускай - 61,7 бала.
«Колькасць выпускнікоў, якія па выніках ЦЭ атрымалі высокія адзнакі, добра карэлюе ў адсотках з вынікамі атэстацыі па вучэбных прадметах», - адзначылі ў Мінадукацыі.
Інфармацыю аб выніках ЦІ, а таксама скан-копіі сваіх работ можна атрымаць на сайце УА «Рэспубліканскі інстытут кантролю ведаў».