BE RU EN

На НПЗ «Нафтан» успыхнуў пажар

  • 11.06.2024, 16:01

Ёсць пацярпелы.

Міністэрства ў надзвычайных сітуацыях Беларусі ў аўторак, 11 чэрвеня, паведаміла аб узгаранні на тэрыторыі беларускага нафтаперапрацоўчага прадпрыемства "Нафтан". Паводле папярэдняй інфармацыі ведамства, у выніку надзвычайнага здарэння пацярпеў адзін супрацоўнік завода.

У МНС растлумачылі, што ўзгаранне адбылося на блоку абаротнага водазабеспячэння ў градзірні. Дакладную прычыну пажару, які ўдалося аператыўна ліквідаваць ратавальнікам, зараз высвятляюць спецыялісты.

Паводле папярэдніх звестак, у выніку надзвычайнага здарэння пацярпеў адзін супрацоўнік — 49-гадовы работнік спецыялізаванай рамонтна-будаўнічай управы №3 Наваполацка. Ён атрымаў апёкі, аднак аб стане мужчыны ў ведамстве не паведамілі.

Апошнія навіны