BE RU EN

ТСН: Лукашэнка - праблема, якую павінна развязваць Украіна

  • 11.06.2024, 15:20

Ёсць сцэнар, якога баіцца беларускі дыктатар.

Паўнавартасны ўдзел Менска ў вайне азначаў бы імгненныя ўдары УСУ па стратэгічна важных для рэжыму беларускіх аб'ектах - НПЗ, вайсковых базах, пазбаўленне Крамля магчымасцяў іх выкарыстання для ўласных патрэб, паведамляе ТСН.

Як паказвае разгортванне падраздзяленняў СПА для прыкрыцця Мазырскага НПЗ, Лукашэнка такі сцэнар прадугледзеў. І ўсё ж баіцца яго. У той жа час беларускі кірунак нельга назваць поўнасцю бяспечным.

У Беларусі на працягу апошніх двух гадоў праходзілі бесперапынныя вучэнні, у тым ліку мабілізацыйныя з прыцягненнем рэзервістаў, а УС Беларусі актыўна пераймаюць досвед расейска-ўкраінскай вайны.

Паказальнай стала замена памяркоўнага Віктара Гулевіча на «ястраба» Паўла Муравейку на пасадзе кіраўніка Генштаба. Апошні вядомы тым, што справакаваў дыпламатычны канфлікт паміж Менскам і Вільняй, заклікаўшы «прасекчы калідор у Літву сілай зброі».

Як бы там ні было, рэжым Лукашэнкі застаецца для Украіны перманентнай праблемай.

Апошнія навіны