BE RU EN

Зяленскі: Абавязкова надыдзе час Беларусі ў Еўропе

  • 11.06.2024, 14:35

Месца нашай краіны - у ЕЗ.

У сваім выступе на Канферэнцыі аб аднаўленні Украіны Уладзімір Зяленскі згадаў Беларусь.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў за падтрымку і заклікаў да інвестыцый у аднаўленне краіны, перш за ўсё ў энэргасістэму. Асобную частку свайго выступу ён прысвяціў палітычнаму аспекту супрацоўніцтва.

«Як бы ні мяняліся настроі ў Еўропе, факт нашай рэальнасці такі: Еўразвяз патрэбны ўсім еўрапейцам без выключэння, кожнай нацыі, якая падзяляе агульныя каштоўнасці Еўропы і хоча жыць у міры.

Украінцы - такая нацыя, як і нашы суседзі ў Малдове, як народ Грузіі, як дзяржавы Балкан і іншых, хто паважае Еўропу, свабоду і вяршэнства права», - адзначыў Зяленскі і падкрэсліў:

«Абавязкова надыдзе час свабоднай Беларусі, Беларусі ў Еўропе».

Апошнія навіны