BE RU EN

Кіраўнік МЗС Польшчы: Напад Расеі на Еўразвяз з'яўляецца абсалютна магчымым

  • 11.06.2024, 14:31

Небяспека большая, чым некаторыя людзі пра гэта думаюць.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі мяркуе, што напад Расеі на краіны Еўрапейскага Звязу з'яўляецца верагодным. Такое меркаванне кіраўнік МЗС выказаў на Ukraine Recovery Conference 2024, якая праходзіць у Бэрліне.

«Калі паглядзець на свет з Варшавы, то за 200 км на поўнач знаходзіцца расейскі анклаў - гэта Калінінград, і там ёсць 100 атамных боегаловак, расейцы іх там трымаюць. Да таго ж Беларусь побач. То бок, гэта азначае, што напад на Еўразвяз з'яўляецца абсалютна верагодным», – заявіў Сікорскі.

Таксама кіраўнік знешнепалітычнага ведамства краіны нагадаў, што часам падчас нападаў на Украіну расейскія ракеты парушаюць паветраную прастору Польшчы.

«Часам яны выпадкова залятаюць у нашу паветраную прастору. Нават у заходнюю частку Польшчы, што за 250 км адсюль. Гэта вельмі блізка, а небяспека большая, чым некаторыя людзі пра гэта думаюць», — падкрэсліў дыпламат.

Апошнія навіны