BE RU EN

УСУ разбілі калону тэхнікі расейцаў пад Старамайорскім

  • 11.06.2024, 13:29

З'явіліся фота.

У раёне Старамаёрскага расейскае войска панесла значныя страты ў бранятэхніцы і жывой сіле.

Украінскі вайсковец Kriegsforscher паказаў фатаграфіі са знішчанай тэхнікай у раёне гэтага сяла Данецкай вобласці. З пабітых баявых машын пяхоты і танкаў расейцаў на подступах да сяла ўтварыліся могілкі знішчанай тэхнікі.

Таксама на фатаграфіях знішчаныя БМД-2, якія прымяняюцца расейскімі паветрана-дэсантнымі і аэрамабільнымі войскамі. Каля бронемашыны раскіданыя целы ліквідаваных расейскіх салдат. Вайскоўцы расказалі, што пры наступе расейцы спачатку выпускалі некалькі карэктаваных авіяцыйных бомбаў і затым білі 152-мм артылерыяй.

Апошнія навіны