BE RU EN

Улады стварылі «пастку» для некаторых пенсіянераў і сем'яў з дзецьмі

  • 11.06.2024, 11:56

А зараз б'юць трывогу.

У ліпені некаторыя беларусы не змогуць атрымаць пенсіі і дапамогі на дзяцей. Гаворка пра тых, хто не абзавядзецца спецыяльным банкаўскім рахункам, на які будуць пералічваць гэтыя сродкі, піша «Зеркало».

Коратка аб тым, што зменіцца з 1 ліпеня

З наступнага месяца многіх беларусаў перавядуць на атрыманне пенсій і дапамог на дзяцей праз банкі. Гэта закранае жыхароў Менска, а таксама гарадоў абласнога падпарадкавання і райцэнтраў. Выбраць фінустановы, праз якое атрымліваць гэтыя сродкі, можна самастойна. Нагадаем, зараз беларусы на свой выбар могуць атрымліваць пенсіі і дапамогі на дзяцей праз пошту ці банкі.

Па-ранейшаму атрымліваць пенсіі праз пошту змогуць беларусы старэйшыя за 70 гадоў, інваліды І і ІІ групы, а таксама жыхары сельскай мясцовасці.

Што тычыцца дапамог на дзяцей, то магчымасць атрымліваць іх праз пошту пакінулі за інвалідамі І і ІІ групы, а таксама за сем'ямі, якія выхоўваюць дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў. Жыхары сельскай мясцовасці таксама па-ранейшаму змогуць атрымліваць дапамогу на дзяцей праз пошту.

Што трэба паспець зрабіць (і да якой даты)

Раней сацслужбы папярэджвалі: каб з ліпеня атрымліваць пенсію або дапамогі ў банку, трэба да 10 чэрвеня адкрыць базавы рахунак у адной з фінустановах. Тым, хто не адкрые такі рахунак, прыпыняць выплату грошай.

11 чэрвеня ў Мінпрацы заявілі, што "грамадзяне, якія не паспелі адкрыць базавы рахунак у банку для атрымання пенсіі або дапамогі, могуць зрабіць гэта да канца наступнага тыдня". Канкрэтная дата не ўдакладняецца. Нядзеля наступнага тыдня - 23 ліпеня.

«Выплатныя ведамасці на наступны месяц фармуюцца ў 20-х днях папярэдняга месяца. Просім не адкладаць пытанні з выплатай пенсій на апошні дзень», - удакладнілі ў Мінпрацы.

Адкрыць базавыя рахункі можна ў тым ліку ў «Белаграпрамбанку», «Беларусбанку», «Банку БелВЭБ», «Белгазпрамбанку», «Белінвестбанку», «Банку Дабрабыт», «Прыёрбанку» або «Сбер Банку».

Апошнія навіны