Удары па суднах РФ у Азоўскім моры: ва ўкраінскіх ВМС зрабілі нечаканую заяву
- 11.06.2024, 14:19
Расейцы няўдала выпрабавалі свае марскія дроны?
Cпікер Вайсковых-марскіх сіл УСУ Дзмітрый Плкцянчук пракаментаваў удар па баржы і буксіры расейскіх акупантаў у Азоўскім моры.
Як падкрэсліў ён у эфіры тэлемарафону, нельга выключаць, што ўдар па суднах мог быць нанесены самімі акупантамі.
«Цяпер з пазіцыі ВМС магу такі дэвіз сказаць: «Гэта не мы». Пакуль нам невядома аб выкарыстанні з нашага боку. Нічога такога не здаралася. Таму пракамэнтаваць гэта я не магу. У мяне пакуль няма інфармацыі», - сказаў прадстаўнік ВМС.
Пры гэтым суразмоўца не выключыў, што расейцы маглі выпрабоўваць марскія дроны, «якімі яны ганарацца, што яны ў іх ёсць і яны абавязкова іх будуць выкарыстоўваць».
«Ведаеце, у іх увогуле friendly fire - гэта нармальная практыка. Мінулы раз гэтак жа Паўночны флот праводзіў навучанне, яны ракетай знішчылі рыбалоўны траўлер. І гэта ў іх суздром прымальна ў прынцыпе. Таму я дапускаю магчымасць, што гэта быў падобны інцыдэнт», - дадаў Плецянчук.