BE RU EN

Аналітык: Лукашэнку могуць дапамагчы сысці

  • 11.06.2024, 19:54

На прыклад Сталіна.

Канец эпохі Лукашэнкі магчымы не толькі з ягонай смерцю, кажа Сяргей Чалы, праводзячы гістарычныя паралелі, піша «Салiдарнасць»:

- Ёсць іншыя варыянты, у тым сэнсе, што смерць дыктатара можа наступіць ад натуральных прычын, а можа быць ад не вельмі натуральных прычын.

Тыраны заканчваюць па-рознаму. Напрыклад, ніхто да канца не ўпэўнены, ці дапамаглі Сталіну ці ён сам памёр так своечасова, калі пачалася новая хваля рэпрэсій, якая здзівіла ўсіх, нават яго найбліжэйшае асяроддзе.

Усе думалі: вось вайна скончылася, зараз і зажывём. А ў яго тамака зноў з'явіліся і «бязродныя касмапаліты», і «забойцы ў белых халатах», і чаго толькі не было.

Або як было з адным з сярэднеазіяцкіх кіраўнікоў, калі, паводле афіцыйнай версіі, ён памёр ва ўласнай пасцелі, аднак яго асабісты лекар чамусьці ўцёк за мяжу.

Гэта значыць, розныя варыянты ёсць.

Але ўвогуле для Лукашэнкі зрабілі класны варыянт (з УНС), маўляў, дзядуля, ідзі ты ўжо на сваю любімую пазіцыю — расказваць байкі-казкі, як я там некалі з Чынгісханам на кароткай назе, і ўсё ў тым жа духу.

Усё было гатова (да транзіту). Але ён у нейкі момант пабаяўся гэтага пераходу з аднаго крэсла ў іншае. Цяпер ужо нічога не зробіш, далей па накатаным, далей сапраўды толькі культ асобы і ўсё астатняе, – мяркуе Чалы.

Апошнія навіны