BE RU EN

Расейскія самалёты скінулі тры авіябомбы над Белгародскай вобласцю

  • 11.06.2024, 9:48

Усяго за некалькі дзён.

6 і 8 чэрвеня самалёты расейскага войска страцілі адразу тры авіябомбы над Белгародскай вобласцю.

Пра гэта паведамляе расейскі Telegram-канал Astra.

Адзначаецца, што першыя два інцыдэнты здарыліся 6 чэрвеня. Тады з расейскіх самалётаў «пазаштатна сышлі» адразу дзве авіябомбы. Адна з іх упала за 2 км ад вёскі Батрацкая Дача, другая — за 2 км ад вёскі Паляна ў Шабекінскай гарадской акрузе.

Трэцюю бомбу расейцы страцілі 8 чэрвеня. Тады за 800 метраў ад вёскі Наватроеўка ўпала ФАБ-1500. Як адзначае Telegram-канал, бомба «не даляцела» да мяжы з Украінай 30 кіламетраў.

Расейцы сцвярджаюць, што ва ўсіх трох выпадках нібыта абышлося без пацярпелых.

Паводле інфармацыі Astra, такім чынам за апошнія чатыры месяцы расейцы скінулі ўжо 87 авіябомбаў на сваю тэрыторыю і на акупаваныя рэгіёны Украіны.

Апошнія навіны