BE RU EN

«Азоў» будзе біць расейцаў амерыканскай зброяй

  • 11.06.2024, 9:32

Вашынгтон зняў забарону.

Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Джо Байдэна дазволіць выкарыстанне перададзенай амерыканскай зброі байцам Нацыянальнай гвардыі 12-й брыгады спецыяльнага прызначэння «Азоў».

Як паведамляе The Washington Post, адпаведная пастанова была прынятая пасля праверкі Дзярждэпартаментам брыгады «Азоў». Некалькі гадоў таму амерыканцы наклалі «табу» на ўзбраенне для «азоўцаў» на фоне «асцярогі ў Вашынгтоне што да паходжання групы».

Цяпер жа гэтая брыгада Нацгвардыі Украіны будзе мець доступ да такой жа вайсковай дапамогі ЗША, як і кожнае іншае падраздзяленне.

«Пасля стараннай праверкі ўкраінская 12-я брыгада спецыяльнага прызначэння «Азоў» прайшла праверку Лейгі, праведзеную Дзяржаўным дэпартаментам ЗША», - гаворыцца ў заяве Дзярждэпа.

Амерыканскае ведамства спасылаецца на так званы «закон Лейгі», названы так у гонар былога сэнатара Патрыка Дж. Лейгі і аўтара дакумента, які забараняе перадачу вайсковай дапамогі ЗША замежным падраздзяленням, прызнанымі ва ўчыненні парушэнняў правоў чалавека. Як вядома, «азоўцы» да такой катэгорыі не належаць.

Акрамя таго, Дзярждэп не знайшоў «ніякіх доказаў» такіх парушэнняў. У той жа час не ўдакладняецца, калі менавіта маглі зняць адпаведнае «табу». Адзначаецца таксама, што паколькі батальён «Азоў» узору 2014 года структурна адрозніваецца ад брыгады, якая зараз з'яўляецца часткай Нацыянальнай гвардыі, гэтыя абмежаванні не прымяняюцца.

Апошнія навіны