BE RU EN

Портнікаў: Лукашэнка пагадзіўся, каб Масква паставіла куратара над ім

  • 11.06.2024, 9:29

Сваю задачу ён выканаў.

Вядомы ўкраінскі палітолаг і публіцыст Віталь Портнікаў піша ў артыкуле для Радыё Свабода аб агентах уплыву РФ у вышэйшых кабінетах улады розных краін. У артыкуле ён звяртаецца і да прыкладу Беларусі:

- Потым высвятляецца, што з абдымкаў былой метраполіі ўжо не выбрацца, так шчыльна яна сціскае цябе ў гэтых абдымках. Найлепшы прыклад гэтага - кар'ера Аляксандра Лукашэнкі. Ён не проста ўвесь час свайго знаходжання на пасадзе спрабаваў падыгрываць Расеі, ён яшчэ і згаджаўся на куратарства з боку Расеі.

Дастаткова вывучыць біяграфіі паплечнікаў Лукашэнкі, каб гэта ўсвядоміць. Хаця б кадравы чэкіст Урал Латыпаў, які ў ельцынскія часы ўзначальваў МЗС Беларусі, а ўжо ў пуцінскія – Савет бяспекі і адміністрацыю Лукашэнкі.

Цяпер прозвішча Латыпава ў кіраўніцтве Беларусі вы не знойдзеце, ён заняўся бізнэсам. Ды і ці варта працягваць знаходзіцца на дзяржаўнай службе, калі агентурная сетка ў кіраўніцтве дзяржавы ўжо сфармаваная і задача выкананая?

Апошнія навіны