BE RU EN

Пашынян пастанавіў не ляцець у Менск

  • 31.05.2024, 19:33

І не першы раз.

Прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян можа не прыляцець на пасяджэнне Еўразійскай міжурадавай рады ў Менску, якое збіраюцца правесці падчас выставы «Белагра» ў пачатку чэрвеня. Са слоў кіраўніка беларускага ўрада Рамана Галоўчанкі, Арменія можа быць прадстаўленая на ўзроўні віцэ-прэм'ера.

«Атрыманая інфармацыя, што, канечне, усе прэм'еры будуць. Арменію, магчыма, будзе прадстаўляць віцэ-прэм'ер. Будзе прэм'ер-міністр Узбекістана як краіны-назіральніцы і ганаровым госцем будзе прэм'ер-міністр Азербайджана. Цікавасць такая не ў апошнюю чаргу звязана з тым, што мы будзем праводзіць пленарную сесію харчовай бяспекі ЕАЭС на базе нашай выставы "Белагра", - сказаў Галоўчанка ў Воршы.

Нагадаем, Пашынян не першы раз ігнаруе мерапрыемствы ў Менску. 23 лістапада 2023 года ён адмовіўся ехаць на саміт АДКБ.

Апошнія навіны