«Нёман» выйграў Кубак Беларусі ў футболе
- 25.05.2024, 21:50
Упершыню за 30 год.
У вырашальным матчы футбалісты з Горадні перамаглі «Іслач» з Менскага раёна – 2:0.
Першы гол у гульні быў на рахунку нападніка «Нёмана» Ягора Зубовіча. Ён забіў на 32-й хвіліне. А ў сярэдзіне другога тайма Зубовіч асіставаў Паўлу Савіцкаму – 2:0.
Гэта другі Кубак краіны, які выйграў «Нёман». Клуб з Горадні перамог упершыню яшчэ ў 1993 годзе. Тады каманда адолела «Ведрыч» з Рэчыцы – 2:1.