Беларусам прадавалі мяса, выкапанае з жывёламагільнікаў
- 25.05.2024, 18:32
Ашуканцы арудавалі на тэрыторыі трох абласцей.
Сілавікі затрымалі ашуканцаў, якія прадавалі людзям мяса, якое даставалі з жывёламагільнікаў, паведамляе МУС.
Усе ўдзельнікі злачыннай групы жылі ў Любані, а «працавалі» на тэрыторыі Менскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей.
Тушы здабывалі з жывёламагільніка, раскрыжоўвалі і прадавалі, як збытчыкам мяса, так і простым пакупнікам.
МУС заявіла, што кожны з іх быў раней судзімы за крадзеж буйной рагатай жывёлы.