УСУ збілі чарговы расейскі Су-25
- 25.05.2024, 16:02
Штурмавік «прызямлілі» на Пакроўскім кірунку.
Байцы 110-й асобнай механізаванай брыгады (АМБр) УСУ знішчылі чарговы расейскі штурмавік Су-25. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміў вайсковец Сяргей Ісаеў.
«Восьмы пайшоў!» – напісаў ён.
Паводле ягонай інфармацыі, борт быў збіты на Пакроўскім кірунку. І гэта восьмы збіты самалёт на рахунку байцоў за 20 дзён.