BE RU EN

Эксперт: Крэмль можа пачаць мабілізацыю беларускіх вайскоўцаў

  • 25.05.2024, 14:44

Перад Пуціным стаіць дылема.

У распараджэнне Frankfurter Allgemeine Zeitung патрапілі аналітычныя ацэнкі экспертаў «заходніх спецслужбаў», якія прадказваюць Украіне ў 2024 годзе далейшую страту тэрыторый, – піша палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман. – Падкрэсліваецца, што УСУ тактычна адыходзяць, захоўваючы жыцці вайскоўцаў. Расея такім чынам будзе прасоўвацца ўсё глыбей і глыбей, але прарыў фронту і сур'ёзныя стратэгічныя поспехі не чакаюцца.

Звесткі ацэнкі супадаюць з інфармацыяй з «расейскіх крыніцаў», якія на днях апублікавалі Financial Times і Reuters.

З іх вынікае, што перад Пуціным стаіць дылема: з тымі сіламі, якія ў яго ёсць на гэты момант, ён можа павольна прасоўвацца ва Украіне, але не дасягне сваіх канчатковых мэтаў. Для гэтага неабходная мабілізацыя, якую FT чакае да канца 2024 года і якая можа павярнуцца дадатковымі турбуленцыямі, чаго расейскія ўлады, паводле інфармацыі Reuters, хацелі б хутчэй унікнуць.

Удалы момант для мабілізацыі расейскія ўлады ўжо страцілі: гэта доўгія месяцы, калі ва Украіну не паступала амерыканская ваенная дапамога. Але тады ў Пуціна на парадку дня былі «выбары» і бударажыць насельніцтва мабілізацыяй было недарэчы.

Калі Крэмль і пойдзе ў выніку на мабілізацыю, то дзейнічаць будзе, напэўна, вельмі асцярожна. І ў гэтым выпадку адным з рэсурсаў, які падпадзе пад «мабілізацыю», могуць стаць узброеныя сілы Беларусі.

Апошнія навіны