BE RU EN

Да +27 градусаў чакаецца ў Беларусі ў аўторак

  • 20.05.2024, 18:08

Пройдуць дажджы.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны праз навальніцы ў Беларусі на 21 траўня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У дзённы час у асобных раёнах моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, уначы слабы, удзень 3-8 м/с. Пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, удзень - плюс 22-27 градусаў.

Апошнія навіны