BE RU EN

У Беларусі восем тыдняў запар будуць паднімаць кошты аўтамабільнага паліва

  • 20.05.2024, 17:24

Першае падаражэнне ўжо заўтра.

Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» паведаміў, што ў аўторак, 21 траўня, павысіць кошты бензіну і дызеля.

Раздробныя цэны на АЗС складуць: АІ-92-К5-Еўра - 2,27 рубля, АІ-95-К5-Еўра - 2,37 рубля, АІ-98-К5-Еўра - 2,59 рубля, ДП - 2,37 рубля.

«У апошні раз кошты маторнага паліва ў Беларусі змяняліся больш за год таму. За гэты час кошт расейскай нафты для беларускіх НПЗ вырас у 1,7 разы. Істотная змена кан'юнктуры нафтавага рынку не дазваляе забяспечваць эфектыўную дзейнасць прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь», - распавялі ў «Белнафтахіме».

Адзначаецца, што камісія ў пытаннях дзяржаўнага рэгулявання цэнаўтварэння пры Саўміне таксама прыняла пастанову «аб правядзенні стрыманага паэтапнага павышэння коштаў маторнага паліва на 8 капеек». Змяненне будзе праходзіць штотыдзень з крокам у 1 капейку.

Апошнія навіны