BE RU EN

Прэм'ер Эстоніі: Войскі NАТО павінны быць адпраўленыя ва Украіну

  • 20.05.2024, 10:31

Не трэба гэтага баяцца.

Краіны-сябры NАТО не павінны баяцца адпраўляць свае войскі ва Украіну. Такая пастанова не прывядзе да эскалацыі вайны і не ўцягне Альянс у вайну супраць Расеі. Аб гэтым заявіла прэм'ер-міністр Эстоніі Кая Калас у інтэрв'ю Financial Times.

Прэм'ерка Эстоніі адзначыла, што некаторыя краіны на свой страх і рызыку ўжо трэніруюць украінскіх салдат на месцах. Яна падкрэсліла, што атака расейцаў на навучальны персанал не прывяла б да аўтаматычнага ўкаранення артыкула 5 NАТО, які прадугледжвае калектыўную абарону.

«Я не магу сабе ўявіць, што калі там нехта пацерпіць, то тыя, хто адправіў сваіх людзей, скажуць: «Гэта артыкул 5. Давайце… разбамбім Расею». Гэта не так працуе. Гэта не адбываецца аўтаматычна. Таму гэтыя страхі не маюць пад сабой падстаў», - падкрэсліла Калас.

Апошнія навіны