BE RU EN

УСУ збілі яшчэ адзін штурмавік Су-25 у Данецкай вобласці

  • 18.05.2024, 19:57

Паспяховую аперацыю правялі зенітчыкі 110-й брыгады.

Украінскія зенітчыкі 110-й асобнай механізаванай брыгады імя генерала-харунжага Марка Бязручкі збілі расейскі штурмавік Су-25 у Данецкай вобласці. Пра гэта паведамляецца ў Facebook 110-й брыгады.

Гэта ўжо чацвёрты варожы Су-25 на рахунку байцоў 110-й асобнай механізаванай брыгады за травень.

«Чацвёрты пайшоў! Зенітчыкі 110-кі прадаўжаюць выпісваць палымяныя штрафы маскоўскім летунам за незаконнае перасячэнне мяжы. Зноў прыбілі Су-25 ворага! Цяпер ягоныя рэшткі дагараюць у адной з данецкіх пасадак», – паведамілі ў брыгадзе.

Апошнія навіны