BE RU EN

Еўрапейскіх школьнікаў будуць вучыць абыходзіцца з грашыма

  • 18.05.2024, 16:10

Ужо з 1-га класа.

Рада ЕЗ рэкамендавала краінам-удзельніцам Еўразвязу ўвесці ўрокі фінансавай адукаванасці для школьнікаў з 1-га класа. Заняткі дапамогуць дзецям лепш падрыхтавацца да дарослага жыцця, піша «Еўрапульс».

На ўроках школьнікі будуць вывучаць як тэарэтычныя, так і практычныя аспекты абыходжання з грашыма (напрыклад, з дапамогай ролевых гульняў). Мяркуецца, што ўрокі фінансавай адукаванасці ўвойдуць у праграму ўсіх класаў, ажно да апошняга.

Рада ЕЗ таксама рэкамендавала краінам рэгулярна праводзіць такія майстар-класы для дарослых. Яны павінны дапамагчы пажылым людзям лепш распараджацца грашыма, як і тым, хто больш за іншых рызыкуе трапіцца на хітрыкі ашуканцаў.

Паводле звестак Еўрабарометра, 18% грамадзянаў ЕЗ маюць высокі ўзровень фінансавай адукаванасці, 64% – сярэдні, 18% – нізкі.

Апошнія навіны