BE RU EN

Лукашэнка прымусіў міністра выкопваць рукамі збожжа

  • 1.05.2024, 21:05

Відэа.

Аляксандр Лукашэнка прыехаў на поле ў Касцюковіцкім раёне ацаніць, як працуе сельгастэхніка.

«А дзе міністр? Ну, шукай збожжа. Ці ты ўжо забыўся?» – сказаў Лукашэнка, паказваючы на зямлю.

«Ну, што ж я забыўся?» – міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ у гарнітуры выбег наперад, прысеў і стаў рукой адкопваць зямлю.

Паралельна дыктатар павучаў чыноўніка, ці не забыўся той, на якой глыбіні трэба саджаць зерне. Іншыя чыноўнікі схіліліся над міністрам, нібы інспектуючы і канспектуючы ў памяці.

Апошнія навіны