BE RU EN

У Беларусі забаранілі дзіцячае адзенне папулярнага турэцкага брэнда

  • 15.04.2024, 14:17

Дзяржстандарт прызнаў яго небяспечным.

У Беларусі забаранілі прадаваць дзіцячае адзенне папулярнага турэцкага брэнда LC WAIKIKI. Дзяржстандарт знайшоў мноства парушэнняў у вырабах.

Пад забарону патрапілі бодзікі, камбінезоны для нованароджаных, кашулі, талстоўкі і нагавіцы для дашкольнікаў і школьнікаў, а таксама заплечнікі, паведамляе Tochka.

Спецыялісты Дзяржстандарта прыйшлі да высновы, што ў адзенні для нованароджаных злучальныя швы з абкідваннем выкананыя ва левым бок, хоць згодна з правіламі, яны павінны быць на правым баку, каб не раздражняць скуру немаўлят.

У адзенні для дашкольнікаў і школьнікаў не былі выкананы паказчыкі гіграскапічнасці і паветрапранікальнасці — яны ніжэйшыя, чым неабходна.

У школьных партфелях брэнда адсутнічаюць святлоадбівальныя элементы, якія абавязковыя для такой прадукцыі.

Апошнія навіны