Калі б Залужны стварыў партыю, ён мог бы атрымаць большасць у Вярхоўнай Радзе
- 5.03.2024, 20:49
Апытанне.
Калі б экс-галаўкам УСУ Валеры Залужны стварыў палітычную партыю, яна атрымала б большасць на выбарах у Вярхоўную Раду.
Пра гэта сведчаць звесткі апытання сацыялагічнай кампаніі SOCIS, праведзенага на замову Цензор.НЕТ.
Сярод іншага грамадзяне адказалі, за якую палітычную сілу аддалі б свае галасы, калі б адбыліся выбары ў Вярхоўную Раду.
За палітсілу Валерыя Залужнага аддалі свой голас 34,2% (46,4% сярод тых, хто вызначыўся і пойдзе на выбары). За палітсілу Уладзіміра Зяленскага – 15,5% (21,1%). За Пятра Парашэнку – 5,5% (7,5%). Сяргея Прытулу – 5,1% (7,0%). А за Дзмітрыя Разумкова – 5% (6,8%).
Даследаванне праводзілася з 22 лютага да 1 сакавіка 2024 г. Агулам было апытана 3000 рэспандэнтаў паводле квотнай стратыфікаванай выбаркі. Статыстычная хібнасць выбаркі (даверны інтэрвал): +/– 2,1 адсотка.
Метад даследавання: тэлефоннае апытанне (CATI) з выкарыстаннем планшэтаў.
Выбарка даследавання набліжаная да рэпрэзентатыўнай на ўзроўні ўсёй краіны ў паказніках узросту (старэйшыя за 18 гадоў), полу, тыпу паселішча (горад/сяло) і падзелу на вобласці. Максімальна ўлічаныя колькасць і структура насельніцтва ўнутры перамешчаных асобаў; грамадзянаў, якія выехалі за мяжу, часова акупаваных тэрыторый і мясцовасці, дзе немагчыма правесці сацыялагічнае даследаванне з улікам правядзення актыўных баявых дзеянняў.
Апытанне не праводзілася ў АР Крым, на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей, на часова акупаваных тэрыторыях і тэрыторыях, дзе праходзяць актыўныя баявыя дзеянні (частка Херсонскай, Запарожскай і Харкаўскай абласцей).