BE RU EN

У Расеі пасварыліся два зорныя пуціністы

  • 5.03.2024, 17:21

Ахлабысцін успаў на Кіркорава.

Вядомы сваімі шавіністычнымі і вялікаімперскімі поглядамі актор, рэжысёр і сцэнарыст Іван Ахлабысцін асудзіў скандальнага спевака-пуцініста Філіпа Кіркорава за яго нядаўнюю «пакаянную» паездку на Данбас. Як піша «Главред», пра гэта Ахлабысцін сказаў у інтэрв'ю YouTube-каналу «Эмпатыя Манучы».

«Я не ўпэўнены, што ён увогуле разумее, пра што ідзе гаворка. Ён разумее толькі, што скасаваліся канцэрты», - сказаў Ахлабысцін

Той мяркуе, што нібыта саміх жыхароў Данбаса «курчыць» ад прыездаў да іх скандальных расейскіх зорак. І сцвярджае, што такія ўчынкі закліканыя толькі абяліць рэпутацыю знакамітасцяў.

Апошнія навіны