BE RU EN

Як за тры гады змяніліся кошты на прадукты ў Беларусі

  • 27.02.2024, 12:03

Што даражэла больш за ўсё?

Журналісты Myfin.by паглядзелі, як змяніліся кошты канкрэтных тавараў у студзені 2024 года да студзеня 2023 і 2021 гадоў. Высветлілася, што некаторыя тавары выраслі за тры гады ў кошце больш чым удвая, нейкія ў паўтара, а сёе-тое нават стала каштаваць танней.

Выданне параўнала кошты прадуктаў харчавання, якія Белстат публікуе ў сябе на сайце (больш за 100 харчовых тавараў). У пералік уключылі блізу 30 найменняў прадуктаў харчавання.

Больш чым удвая

Як відаць з табліцы, з усяго спісу больш за ўсё цэннік падняўся на свежыя памідоры - у 2,2 разы. Досыць прыкметна выраслі ў кошце такія тавары як зефір (на 70%), бананы (на 70,8%), часнок (63%) і цытрусавыя (61,6%).

Наступнымі ў спісе з самых падаражэлых тавараў ідуць рыс - на 54%, перац салодкі - на 51%, шакалад - на 50,4% і рыба жывая - на 47,8%.

Апошнія навіны