BE RU EN

Партызаны выявілі таемнае месца стаянкі караблёў РФ у Новарасійску

  • 23.02.2024, 12:29

І паказалі, што тамака адбываецца.

Украінскія партызаны выявілі месца, дзе караблі прычальваюць у порце Новарасійска, Расейская Федэрацыя. Пра гэта паведамляе дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка ў Telegram.

Ён паведаміў, што Марыюпальскаму супраціву ўдалося зафіксаваць месца швартоўкі ваенных караблёў у порце Новарасійска - там адбываецца працэс пагрузкі ваенных грузаў.

«НашиГлазаВезде» перадаюць гарачае прывітанне расейцам і рыхтуюцца сустракаць усё гэта ў партах Прыазоўя», - дадаў ён.

Нагадаем, што ў снежні 2023 года ў раёне бухты Новарасійска прагучалі выбухі, пасля якіх на супрацьлеглым беразе ўспыхнуў пажар. Таксама жыхары горада чулі гукі стральбы аўтаматычнай зброі.

Апошнія навіны