Унук класіка беларускай літаратуры стаў пераможцам прэстыжнай прэміі
- 18.02.2024, 11:59
За найлепшае выданне для дзяцей.
17 лютага ў Вільні ў межах паэтычнага фестывалю «Вершы на асфальце» былі абвешчаныя вынікі прэміі Цёткі за найлепшыя кнігі для дзяцей і падлеткаў, піша bellit.info.
У намінацыі «Найлепшая кніга для дзяцей і падлеткаў» перамог паэт і перакладчык Антон Францішак Брыль, які напісаў кнігу «Мышыныя каляды» (выдавецтва «Янушкевіч»).
У намінацыі «Найлепшае мастацкае афармленне» перамагла мастачка Лілія Бусарава з ілюстрацыямі да кнігі Эдзі Агняцвет «Мой рыжы Бім» (выдавецтва «Мастацкая літаратура»).
Антон Францішак Брыль - унук класіка беларускай літаратуры Янкі Брыля. Сярод найважнейшых прац Антона Францішка — пераклад на беларускую мову старажытнаангельскай паэмы «Беавульф».