BE RU EN

Колькі беларусы могуць зарабіць, прадаўшы на AliExpress старыя банкноты

  • 12.02.2024, 18:45

Самую дарагую калекцыю ацанілі на 761 рубель.

Многія беларусы памятаюць грашовыя знакі, на якіх былі намаляваныя "вавёрачкі", "зайчыкі" і іншыя жывёлы.

Гэтыя банкноты даўно выйшлі з абарачэння. Аднак, набыць іх сёння можна не толькі ў калекцыянераў, піша bar24.by.

Высвятляецца, на папулярнай пляцоўцы AliExpress старыя беларускія грошы да гэтага часу ў хаду. Там можна знайсці купюры розных гадоў і рознага наміналу. Прадаўцы запэўніваюць, што ўсе банкноты арыгінальныя.

Старыя грошы прадаюць як паштучна, так і цэлымі калекцыямі.

Самыя танныя беларускія банкноты, якія ўдалося знайсці на AliExpress, прадаюцца па 3 рублі 19 капеек за штуку. Гэта купюры 1998 года выпуску наміналам 1000 і 5000 рублёў.

У ліку самых дарагіх - банкноты 1992 года, на якіх ёсць знакамітыя «вавёрачкі». Кошт за адну купюру даходзіць да 9 рублёў 78 капеек. Калі купляць калекцыяй, выходзіць танней. Набор з "вавёрачкі", "лася", "мядзведзя" і "зубра" прадаюць ад 16 да 33 рублёў. Характэрна, што знакамітых "зайчыкаў" у гэтай калекцыі чамусьці няма. Нельга іх купіць і паасобку.

Самая ж дарагая калекцыя беларускіх грошай, якая прадаецца на AliExpress, каштуе 761 рубель 1 капейку. У яе ўваходзіць 14 купюр наміналам ад 1 рубля да 200 тысяч.

Апошнія навіны