BE RU EN

Школьнік паведаміў аб падрыхтоўцы «бамбавання» БелАЭС

  • 9.10.2024, 17:15

Акурат у гэты час на АЭС прыязджаў гендырэктар МАГАТЭ.

У прыёмную Беларускай АЭС паступіў званок аб «бамбаванні» станцыі, якое рыхтуецца. Міліцыя высветліла, што званіў 9-гадовы хлопчык з Бабруйска. Якія наступствы меў «жарт» для яго сям'і, невядома.

Як паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на астравецкую міліцыю, здарэнне адбылося ў перыяд з 23 верасня да 6 кастрычніка. Акурат у гэты час на АЭС прыязджаў гендырэктар МАГАТЭ. А ўначы, 17 верасня, у Беларусь з Расеі прывезлі свежае ядзернае паліва для рэактараў.

Апошнія навіны