BE RU EN

Лукашэнка «накаўкаў» сабе лёс Ібрахіма Раісі?

  • 9.10.2024, 14:11

Цікавы момант.

Паводле інфармацыі маніторынгавых каналаў, самалёт Лукашэнкі вярнуўся з Масквы ў Менск з-за тэхнічных праблем, якія ўзніклі ў палёце.

Як паведамляе тэлеграм-канал, а 10:48 7 кастрычніка самы буйны борт з авіяпарку Лукашэнкі - Boeing 767-300 (EW-001PB) - прызямліўся ў Маскве, дзе высадзіў яго самога разам з дэлегацыяй, пасля чаго пустым вярнуўся назад у Менск ужо а 14:00.

Магчыма, праблемы пачаліся праз санкцыі.

Адметна, што адзін раз Лукашэнка публічна прагаворваў страх падзення свайго борта з-за тэхнічных праблем.

Здарылася гэта пасля падзення верталёта прэзідэнта Ірана Ібрахіма Раісі.

«Як чалавек, а не як прэзідэнт, скажу, што агідная, агідная пазіцыя ЗША прывяла да гэтага. Я маю на ўвазе найперш санкцыі. Гэтыя нягоднікі не мелі права ўводзіць санкцыі супраць суднаў, супраць самалётаў, верталётаў, на якіх перавозяць людзей», - заявіў ён на прэс-канферэнцыі.

«Яны ж забаранілі яго абслугоўваць (верталёт Раісі - заўв.) сваім кампаніям. Таму ў гэтым іх віна ў тым ліку», - сказаў узурпатар, вінавацячы амерыканцаў.

Апошнія навіны