BE RU EN

«Буданаў асабіста быў некалькі дзён у Ваўчанску»

  • 9.10.2024, 11:50

Украінскі выведчык раскрыў дэталі зачысткі Агрэгатнага завода.

Кірыл Буданаў прымаў самы непасрэдны ўдзел у баях за Ваўчанскі агрэгатны завод. Прысутнасць галоўнага выведчыка Украіны ўсяляла ў байцоў яшчэ больш матывацыі, (заявіў) камандзір падраздзялення "Стугна" з пазыўным "Лінукс".

Агрэгатны завод з'яўляўся ключавым для ворага, а ўдалая аперацыя ГУВ дае магчымасць казаць аб новых перспектывах вызвалення Поўначы Харкаўшчыны, заявіў “Лінукс” у жывым эфіры нацыянальнага тэлемарафону, інфармуе прэс-служба ГУВ МА Украіны.

Напраўду гэта была шматэтапная вайсковая аперацыя, да выканання якой былі прыцягнуты вялікія сілы. У баях за завод бралі ўдзел як байцы, так і артылерыя з беспілотнікамі. Задача была поўнасцю выкананая, заявіў “Лінукс”.

У аперацыі былі задзейнічаны сілы падраздзяленняў "Стугна", "Юнгер", "Парагон", "Тэрор", РДК і БДК.

Сама аперацыя працягвалася некалькі тыдняў, і кожнае падраздзяленне атрымала свой участак працы.

Буданаў прыбыў на ключавы этап вайсковый аперацыі. Гэта не сакрэт, што галоўны выведчык Украіны бярэ ўдзел у шматлікіх вайсковых аперацыях з 2022 года.

Буданаў знаходзіўся са сваімі падапечнымі некалькі дзён. Яго прысутнасць усяліла ў байцоў дадатковую матывацыю.

У ГУВ МА Украіны паведамілі, што завод быў поўнасцю зачышчаны ад варожых войскаў. Пасля гэтай аперацыі супраціўнік яшчэ раз спрабаваў вярнуць пад свой кантроль завод.

Апошнія навіны