BE RU EN

УСУ ўдарам ракеты знішчылі расейскую радыёлакацыйную станцыю «Каста-2Е2»

  • 8.10.2024, 19:15

Відэа.

На Усходнім кірунку байцы 15-й асобнай брыгады артылерыйскай выведкі падраздзялення «Чорны лес» выявілі і скарэктавалі ракетны ўдар па варожай цэлі — расейскай РЛС 39Н6 «Каста-2Е».

Відэазапіс паспяховай працы нашых байцоў апублікаваны ў тэлеграм-канале «Аператыўны УСУ».

Гэта мадэль РЛС уважаецца за звышсучаснае ўзбраенне, прызначанае для кантролю паветранай прасторы, вызначэння каардынат і распазнання паветраных цэляў, у тым ліку і тых, якія лётаюць на звышмалых вышынях. Упершыню РЛС «Каста» зафіксавалі на тэрыторыі Украіны ў 2021 годзе на акупаванай Луганшчыне. Тады расейцы завезлі тэхніку для супрацьдзеяння ўдарным БПЛА.

Апошнія навіны